Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут радыябіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” ажыцяўляе навуковую і навукова-арганізацыйную дзейнасць у адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі навуковых даследванняў, паводле Пастанаўлення Прэзідыўма НАН Беларусі ад 13.03.2005 №1 “Аб атэстацыі ДНУ “Інстытут радыябіялогіі НАН Беларусі”:
- Ацэнка і прагназаванне аддаленых медыка-біялагічных наступстваў дзеяння іанізаванага выпраменьвання
- Вывучэнне камбініраваннага дзеяння на арганізм радыяцыйных і нерадыяцыйных фактараў, уключаючы электрамагнітнае выпраменьванне, распрацоўка мер засцярогі;
- ацэнка ўплыву радыёактыўнага забруджвання на асяроддзе, расліны і жывёл, распрацоўка метадаў бяспечнага прыродакарыстання, радёэкалагічны маніторынг;
- даследванне працэсаў уключэння радыёнуклідаў у харчовыя ланцугі ва ўмовах радыёактыўнага забруджвання, у тым ліку трансуранавых элементаў, паступлення і накаплення іх у арганізме, фарміраванне доз апраменьвання, рапрацоўка спосабаў уплыву на гэтыя працэсы з мэтай паніжэння адмоўных наступстваў.
Пастановай Прэзідыума НАН Беларусі ад 20.10.2006 г. № 73 для Інстытута радыёбіялогіі былі удакладнены асноўныя напрамкі навукова-тэхнічнай дзейнасці і навуковых даследванняў у адпаведнасці з зацверджаннымі ў Рэспубліцы Беларусь прыярытэтнымі напрамкамі навукова-тэхнічнай дзейнасці, фундаментальных і прыкладных навуковых даследванняў:
1) Па прыярытэтных напрамках навукова-тэхнічнай дзейнасці:
— “Медыцына і фармацэўтыка”: стварэнне новых тэхналогій прафілактыкі захворванняў на аснове выкарыстоўвання біялагічна актыўных дабавак, іншых лекавых сродкаў;
— “Экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне”: маніторынг і прагназіраванне стану асяроддзя, рэабілітацыя радыёактыўна забруджанных зямель;
2) Па прыярытэтных напрамках фундаментальных і прыкладных навуковых даследванняў:
— “Распрацоўка новых лячэбных, дыягнастычных, прафілактычных і рэабілітацыйных тэхналогій, прыбораў і вырабаў медыцынскага прызначэння, лекавых і імунабіялагічных прэпаратаў, клетачных і малекулярна-біялагічных тэхналогій”: механізмы адаптацыі арганізма чалавека да дзеяння фактараў асяроддзя, у тым ліку да ўздзеяння іанізуючага выпраменьвання;
— “Экалагічная бяспека, ахова асяроддзя, карысныя выкапані і нетры Беларусі, эфектыўнае выкарыстанне і узнаўленне прыродных рэсурсаў, папярэджванне і ліквідацыя наступстваў надзвычайных сітуацый” абаронныя меры па пераадоленню аддаленых радыёэкалагічных наступстваў Чарнобыльская катастрофы.